14 студзеня ў ліцэі адбылося штогадовае фальклорнае свята (КТС) «Ліцэйскія Каляды». Згодна праграме свята вучні 11 і 10 класаў наладзілі калядаванне з «ваджэнне» герояў народнага тэатра :казы, каня, мядзведзя і інш., дзе віншавалі ўсіх са Старым Новым годам, зычылі поспехаў, здароўя, творчых перамог у новым годзе. Сапраўды ліцэісты даказалі, што яны таленавітыя носьбіты народных традыцый і шчырыя патрыёты Беларусі.

