На главную Поиск по сайту Написать нам

Як у тыдзень роднай мовы ў ліцэі шукалі Цмока

З 16 па 23 лютага ў ліцэі праходзіў тыдзень метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай філалогіі, прысвечанага Дню роднай мовы. Дэвізам нашага тыдня сталі знакамітыя словы класіка беларускай паэзіі Максіма Багдановіча: “У родным краю ёсць крыніца Жывой вады…”

Традыцыйна калектыўнымі творчымі справамі вучняў і настаўнікаў ў дні тыдня сталі конкурсы, імпрэзы, выставы, сустрэчы з пісьменнікамі, выйшаў юбілейны выпуск агульна- ліцэйскай газеты “Ліцэйскі веснік”. Цэнтральнымі справамі тыдня ў гэтым годзе сталі імпрэза з нагоды юбілею – 90-годдзя нашага земляка народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі, якую ладзілі ліцэісты і супрацоўнікі Дзяржаўнай універсальнай абласной бібліятэкі імя В.І.Леніна і эрудыт-гульня “Беларускамоўнае пяцібор’е: або шукаем Цмока” пры падтрымцы клуба інтэлектуальных гульняў Гомельскага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі (кіраўнік Л.В.Клімовіч).

Каб перамагчы або стаць тым самым Цмокам у эрудыт-гульні “Беларускамоўнае пяцібор’е”, пяці камандам ліцэістаў у складзе пяці ўдзельнікаў трэба было прайсці праз адбор аж трох этапаў гульні: на першым “Хто мацней?” ліцэісты-эрудыты вытрымамі выпрабаванне пытання мі на станцыях “Беларускамоўная”, “Перакладчыцкая”, “Літаратурная”, “Культуровая” і “Гістарычная”, на другім “ Хто мацней за мацнейшага?” пазмагаліся ў брэйн-рынгу, а на трэцім “Дык хто ж за Цмока?” ў эрудыт-пяцёрцы, якую вёў сам Лявон Клімовіч і высветлілася назва каманды-пераможцы – ёй стала зборная вучняў 11 класаў “Эрудыты”- капітан Дарошчанка Анастасія.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Л.Сляпцоў

Присоединяйтесь к группе ВК и подписывайтесь на наш канал youtube!

Мы ВКонтакте Мы ВКонтакте

Комментируйте видео из жизни лицея, актуальные события,
участвуйте в опросах. Нам интересно мнение лицеистов и их родителей.

Etomite »

ГГОЛ

« Error »

Etomite encountered the following error while attempting to parse the requested resource:
« Execution of a query to the database failed »
      SQL: INSERT INTO `dbu`.cms_log_operating_systems(id, data) VALUES('3015360460', 'Not identified')
      [Copy SQL to ClipBoard]
 
Parser timing
  MySQL: 0.0190 s s(71 Requests)
  PHP: 0.0282 s s 
  Total: 0.0472 s s